Главная » 2015 » Июнь » 16 » Як прайсці прафесійна-псіхалагічнае сумоўе (асабісты вопыт)
23:31
Як прайсці прафесійна-псіхалагічнае сумоўе (асабісты вопыт)

“Паважаная Марына Рыгораўна! Запрашаем Вас прыняць удзел у прафесійна-псіхалагічным сумоўі 7 красавіка 2012 года а 10 гадзіне ў галоўным корпусе Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта” . – прычытала я ў лісце, які дастала з паштовай скрыні. “Ох, гэта ж ужо праз тыдзень! Трэба рыхтавацца!” – падумала я і ў выніку пачала падрыхтоўку 6 красавіка, за дзень да самога сумоўя J У папку-хуткасшывальнік склала ўсё свае артыкулы і нататкі, падумала, што іх малавата і паклала дыпломы, якія атрымала менавіта за свае журналістскія здольнасці. Папка атрымалася даволі нядрэннай. “Але ж адной папкі не дастаткова, у мяне ж і пытаць нешта будуць”. – успомніла я і пачала шукаць у Інтэрнэце пытанні з сумоўяў мінулых гадоў.  “Чаму абралі журналістыку?”, “Планы на будучае?”, “Што можаце расказаць пра перыядычны друк у РБ?” – пытанняў было няшмат і ўсе яны падаліся мне нескладанымі, з думкай, што ўсё будзе добра, я легла спаць.

Да пачатку іспыту ўсе абытурыенты таўкліся ў калідоры, і я паспела заўважыць, што многія зусім не хвалююцца, у кагосьці ў руках таўсценныя папкі. Як я потым даведалася, у гэтых папках былі не артыкулы, а розныя лісты падзякі з конкурсаў тыпу “Буслік”, “Зубраня” і “Лінгвісцёнак”, якія штогод праходзяць ва ўсіх школах краіны. Мяне, па праўдзе кажучы, гэта вельмі здзівіла і падняла настрой.

І вось настаў той момант, калі  ўсех запрасілі разысціся і стаць каля свайго кабінета. Тады я сустрэла тры дзяўчынкі з “Зубраня”, з якімі разам адпачывалі і вучыліся. А зараз разам калаціліся пад дзвярыма. Заходіць мы вырашылі па прозвішчах, і першая дзяўчынка пайшла. Мы з нетрываласцю чакалі, калі яна выйдзе і раскажа нам, што гэта такое – быць там. Нарэшце яна выйшла, але ўся ў слязах. Дзяўчынка ўбегла, нічога нам не расказаўшы.  Пераглянуўшыся, мы яшчэ больш закалаціліся. І вось ужо выйшла другая дзяўчынка, яна таксама ўцякала з крыкамі: “Калі хочаце паступіць, дзень і ноч глядзіце тэлевізар! У мяне папыталі, чаго ты прысунулася?” Мы ўжо нічога не разумелі. “Што ж там такое?” – думаў кожны з нас. Трэцяя абітурыентка выйшла таксама не вельмі задаволеная, але ўжо не крычала і не білася ў слязах. “Гэта жэсць! Яны пыталі не толькі пра нацыянальныя тэлеканалы, але і пра прозвішчы тых, хто імі кіруе. Мяне выратавала мая папка!” І тут мы заўважылі заканамернасць: калі абітурыент прыходзіць зусім не падрыхтаваны, без надрукаваных артыкулаў і ўвогуле не разумее, чым ёсць журналістыка, яму і задаюць цяжкія пытанні, у надзеі, што хоць нешта ён ведае, а не паступае, каб потым “па тэлевізары паказвалі”. Тады мы пачалі мерацца папкамі J На маю радасць і шчасце, мая апынулася аб’ёмнейшай за ўсе. Хлопчык, што стаяў побач сказаў: “Табе класна! Ты з пасёлку. Можна друкавацца і ў раённых, і ў абласных! А я з Мінску. Нас тут нідзе не друкуюць!” Я хацела з ім паспрачацца, бо ў мяне самой ёсць артыкулы ў рэспубліканскіх выданнях, але надышла мая чарга.

У кабінеце сядзела 6 ці 7 (перахвалявалася і не палічыла) экзаменатараў. Яны ўзялі маю папку і глядзелі адзін за адным. Першае пытанне было няцяжкім: “Чым займаешся ў жыцці?” Я раслабілася і пачала расказваць. Раптам мяне спыніў адзін з членаў камісіі: “Шахцёр”? Ведаю такую газету! “І “Лідар-прэс” ведаю! Бачу, ты больш з “Лідарам” кантактуеш, чаму так?” Сваім пытаннем ён сам вымусіў мяне пахвастацца пра перамогі ў конкурсе на “Лепшую навіну месяца”, які праводзіла менавіта газета “Лідар-прэс”. Пасля адзін з экзаменатараў убачыў мой дыплом з І Рэспубіканскай летняй адукацыйнай школы для моладзі, якая вучыцца “Асновы арганізацыі і правядзення навуковых даследаванняў – 2011” (як добра, што я і яго ўзяла) і папытаў: “Юны навукоўца? А дыплом за што?” Я расказала, што дыплом атрымала за інтэрв’ю з арганізатарам гэтай школы Казбанавым Ул. Ул., і мой адказ іх задаволіў. “А ты РТ па мове здавала ўжо? Журналісту важна быць пісьменным!” – папыталі ў мяне потым. Я адказала, што здала даволі нядрэнна, на 85 балаў. Члены камісіі мяне пахвалілі і сказалі: “Ты апошняя ў спісе сённяшніх абітурыентаў, але першая, хто сапраўды нам спадабаўся. Думаем, што друкаваныя СМІ будуць радаваць нас у гэтым годзе, калі студэнты будуць такія, як ты. Чакаем!”

Як прыемна было чуць такія словы ад такіх аўтарытэтных людзей! Я зразумела, што калі ты мэтанакіравана рыхтуешся, робіш усё для здзяйснення мары паступіць, прафесійна-псіхалагічнае сумоўе – гэта толькі дробязь, якой не варта баяцца.   

Марына Яраховіч

Категория: В мире профессий | Просмотров: 671 | Добавил: Елена | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar